Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление СМ РБ 701 07.12.2021 Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2021 г. № 701

Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Вызваліць:

Каланчука Фёдара Фёдаравіча ад пасады кіраўніка дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта (пункт 2 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Лаўрыновіча Івана Антонавіча ад пасады намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Малашанку Міхаіла Пятровіча ад пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь – дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці па пагадненні бакоў (пункт 1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Сідаровіча Віктара Іванавіча ад пасады дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8  пункта 1  артыкула  40  Закона  Рэспублікі  Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З «О государственной службе в Республике Беларусь»);

Шатраўку Валянціна Генадзьевіча ад пасады першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З «О государственной службе в Республике Беларусь»).

2.Назначыць:

Арцёменка Марыну Барысаўну намеснікам Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Драгуна Аляксандра Мікалаевіча ў парадку пераводу першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;

Краткову Елену Мікалаеўну ў парадку пераводу першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

Крэцкага Віталія Томашавіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь – дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;

Русіновіч Вольгу Уладзіміраўну ў парадку пераводу дырэктарам Дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь;

Семіча Аляксандра Уладзіміравіча дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Філіпаву Наталлю Мікалаеўну першым намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яе ад пасады намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь               Р.Галоўчэнка


Другие НПА

Постановление МК РБ №72 от 23.11.2021 Об изменении постановления Министерства культуры Республики Беларусь от 13 июня 2019 г. № 32 Постановление Мин СХ РБ №74 от 02.12.2021 Об изменении постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 18 февраля 2021 г. № 11 Постановление Минтранс РБ №30 от 29.11.2021 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 13 октября 2008 г. № 105 Постановление МВД РБ №311 от 30.11.2021 Об установлении распределительных квот регистрации ходатайств на 2022 год Решение Минский горисполком №3499 от 25.11.2021 Об индексации именных приватизационных чеков "Жилье" Решение Минский горисполком №3495 от 25.11.2021 Об установлении минимального количества рабочих дней для участия безработных в оплачиваемых общественных работах на 2022 год Решение Минский горисполком №3494 от 25.11.2021 Об установлении перечня, объемов и сроков выполнения оплачиваемых общественных работ в 2022 году Решение Лунинецкий райисполком №2083 от 22.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за сентябрь 2021 года Решение Лунинецкий райисполком №2080 от 22.11.2021 Об изменении решения Лунинецкого районного исполнительного комитета от 8 февраля 2021 г. № 206 Решение Ивановский райисполком №1531 от 22.11.2021 О минимальном количестве рабочих дней для участия безработных в оплачиваемых общественных работах на 2022 год